Для многіх беларусаў можа стаць адкрыццём інфармацыя аб тым, што спіс бязвізавых краін для грамадзян Беларусі не абмяжоўваецца толькі Грузіяй, Казахстанам і Арменіяй. Сіні пашпарт дазваляе пабываць нават у Паўночнай Македоніі, Панаме ці В’етнаме. Без візы беларусы могуць абʼехаць вялікую частку нашай планеты.
Згодна з рэйтынгам Henley & Partners Беларусь займае 64-ы радок у спісе ўплывовых пашпартоў свету. Менавіта колькасць краін для бязвізавага ўезду ўладальніка пашпарта і зʼяўляецца асноўным крытэрам для складання такіх рэйтынгаў. З аднаго боку – ёсць куды імкнуцца, з другога – ёсць і куды зʼездзіць.
Перад паездкай у адну з бязвізавых краін абавязкова зайдзіце на афіцыйную старонку пасольства дзяржавы і вывучыце консульскую інфармацыю. Розныя краіны могуць выстаўляць дадатковыя ўмовы для бязвізавага ўезду або атрымання візы па прыбыцці.
Беларускае Радыё Рацыя