Як быць шчаслівым ад жыцця незалежна ад свайго матэрыяльнага ўзроўню? Як жыве краіна іншай цывілізацыі – Тыбет? Пра гэтую незвычайную для еўрапейцаў краіну расказаў кіраўнік Беларускай прасторы «Робім разам» Сяргей Бульба, які працяглы час жыў у Тыбеце.
Гаворыць Сяргей Бульба:
– Каб зразумець тую ці іншую краіну, трэба не турыстам прыехаць, а трэба прыехаць мінімум на паўгода, зняць хату, пажыць, паназіраць. Я ў кожнай краіне, дзе жыў, прыглядаўся, як збудаваная дзяржава.
Слухачоў закранула пачутае і ўбачанае, было прадэманстравана шмат здымкаў. З філасофіі тыбетцаў ярка запамінаецца, што такое шчасце, кажа адна з удзельніц лекцыі:
– Вельмі спадабалася думка, што калі ўсё ёсць мой выбар, то я выбіраю быць шчаслівай. Нават нягледзячы на жыццё ў іншай краіне і шмат цяжкасцяў, але выбіраю быць шчаслівай.
Было відавочна, што людзі ўражаны пачутым і ўбачаным. Амаль гадзіну пасля лекцыі яны абмяркоўвалі краіну іншай цывілізацыі і лад жыцця, які моцна адрозніваецца ад еўрапейскага.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя