Краіны Еўропы сёння ноччу, з суботы 30 сакавіка на нядзелю 31 сакавіка, пераходзяць з зімовага часу на летні. Гадзіннікі трэба перавесці на гадзіну наперад.
Беларусь некалькі гадоў таму адмовілася ад пераводу гадзіннікаў на летні і зімовы час. Таму з заўтрашняга дня розніца паміж Польшчай і Беларуссю складзе адну гадзіну замест двух гадзін.
Смартфоны і кампутары звычайна маюць функцыю аўтаматычнай сінхранізацыі часу, яны ў патрэбны момант аўтаматычна падкарэктуюць час.
Беларускае Радыё Рацыя