Міжнародны адвакат і палітык Алесь Міхалевіч папярэджвае: нават звыклыя турыстычныя кірункі могуць стаць небяспечнымі.

Турцыя, якая яшчэ нядаўна лічылася «бяспечным портам» для беларусаў, апынулася пад пытаннем пасля гучнай гісторыі з прадстаўніком Фонду спартовай салідарнасці Анатолем Котавым.
Куды можна ездзіць – разпавядае Алесь Міхалевіч:
-Вельмі шмат залежыць ад таго, ці сапраўды вас шукаюць, ці вы ў групе рызыкі, ці ведаеце вы, што ў адносінах да вас узбуджаная крымінальная справа. І калі вы ў групе рызыкі, то перш за ўсё нельга ездзіць у так званыя краіны СНД, перш за ўсё нельга ў Азербайджан, Арменію, і ў Сярэднюю Азію, безумоўна.
Па словах адваката, ёсць цэлы спіс бяспечных краінаў, куды можна лётаць адпачываць і працаваць:
-Бяспечнымі для вас з’яўляюцца ўсе краіны Еўразвязу, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя. А іншыя краіны – вельмі шмат будзе залежыць ад узроўню наяўнасці крымінальнай справы, ці важны вы грамадска-палітычны лідар, ці журналіст.
А таксама адвакат раіць карыстацца ў падарожжах «Дакументам падарожніка» ці так званым «жэнеўскім пашпартам», бо падарожжа па беларускім пашпарце зараз шмат дзе небяспечнае.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






