BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Куды найчасцей выязджаюць беларусы

Грамадзяне Беларусі часцей за ўсё едуць ў Польшчу.

У кастрычніку ў наземных пунктах пропуску на мяжы Белстат правёў выбарачнае анкетаванне. Яго вынікі паказваюць, хто і з якімі мэтамі перасякае мяжу, якія тавары часцей за ўсё ўвозяць і вывозяць, у якія краіны накіроўваюцца грамадзяне Беларусі і адкуль прыязджаюць іншаземцы, а таксама колькі часу і грошай вандроўцы трацяць за мяжой і ў краіне.

Большасць апытаных 59%, ездзіла ў Польшчу. Далей ішлі Літва – 19,5%, Гішпанія – амаль 6%, Нямеччына – больш за тры з паловай адсотка ды Італія таксама больш за тры з паловай адсотка.

У Беларусь праз аўтадарожныя пункты пропуску ў гэты перыяд часцей за ўсё ўязджалі жыхары Польшчы – амаль 26%, Літвы – больш за 19%, Нямеччыны – 15%, Латвіі – амаль 14% і Расеі больш за 11%.

Асноўная плынь тавараў ішла з Польшчы і Літвы. На Польшчу прыпала 8 % ад агульнага кошту ўсіх увезеных тавараў, на Літву — амаль 20%.