BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Кукурыкі” (“Казловічы”) — самы загружаны маршрут з Беларусі ў Еўразвяз

Польскі пункт пропуску “Кукурыкі” (“Казловічы”) — самы загружаны маршрут з Беларусі ў Еўразвяз, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. Сёння, 18 траўня, на памежным пераходзе сабралася больш за 1000 фур.

“Нягледзячы на істотную колькасць транспарту, сумежны бок працягвае афармляць каля 50% аўто ад нормы”, — пішуць беларускія памежнікі.

Сітуацыя на мяжы Беларусі з Літвой выглядае крыху лепш. На літоўскіх пунктах пропуску “Мядзінінкай” (“Каменны Лог”) і “Шальчынінкай” (“Беняконі”) пераходу мяжы чакаюць каля 900 грузавікоў. Беларускі бок сцвярджае, што літоўцы выконваюць норму па пропуску ўсяго на 32%.

Самая невялікая чарга — 150 фур — стаіць перад латвійскім пунктам пропуску “Патэрніекі” (“Грыгораўшчына”). “Латвійскі бок прапусціў на сваю тэрыторыю 54% аўтамабіляў”, — сцвярджаюць у Дзяржаўным памежным камітэце.