Рыга – Менск. Пра аднаўленне руху транспарту праз пункт пропуску “Грыгароўшчына” (з латвійскага боку Патэрніекі) паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі. Латвійскі бок зноў пачаў афармленне транспарту ў абодвух напрамках мінулай ноччу.
“Грамадзяне, якія перасякаюць беларуска-латвійскую мяжу гэтым маршрутам, былі вымушаныя чакаць выезду ў Латвію каля дзевяці гадзін”, — гаворыцца ў паведамленні. СМІ адзначалі са спасылкай на інтэрнэт-чаты, што часовае спыненне руху магло быць звязана са спробамі нелегальных мігрантаў трапіць у Латвію.
Беларускае Радыё Рацыя