BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латвія хоча абмежаваць аўтобусныя зносіны з Беларуссю і Расеяй

Міністэрства сувязі Латвіі хоча абмежаваць перасячэнне сваёй мяжы пасажырскімі аўтобусамі з Беларусі і Расеі. Пра гэта паведамляе Delfi.

Ведамства падрыхтавала адпаведны дакумент, які цяпер вынесены на публічнае абмеркаванне.

“Дадзеныя паказваюць рост колькасці пасажыраў у аўтобусных перавозках у Беларусь і Расею. Такая сітуацыя ўзмацняе рызыкі бяспекі на знешняй мяжы дзяржавы, таму падрыхтавана нарматыўнае рэгуляванне, якое прадугледжвае абмежаванні ў пасажырскіх перавозках у Беларусь і Расію», — патлумачыў неабходнасць распрацоўкі ўрадавага распараджэння міністр Аціс Швінка.

Мяркуецца, што забарона ўступіць у сілу з 15 кастрычніка. Перастаць прапускаць аўтобусы з беларускага боку прапануецца ў пункце пропуску «Грыгароўшчына».

“Адначасова будуць захаваныя мінімальныя і рэгуляваныя магчымасці перамяшчэння пасажыраў з выкарыстаннем рэгулярных аўтобусных перавозак, арганізаваных у адпаведнасці з умовамі двухбаковых міжурадавых пагадненняў і нацыянальнымі нарматыўнымі актамі Латвійскай Рэспублікі», — адзначаюць ва ўстанове.

Беларускае Радыё Рацыя