Урад Латвіі падоўжыў у чатырох рэгіёнах краіны ўзмоцнены рэжым аховы на мяжы з Беларуссю да 31 снежня з магчымым далейшым працягам у 2026 годзе.

Такое рашэнне ўхвалілі «для забеспячэння непарушнасці дзяржаўнай мяжы і прадухілення пагроз дзяржаве, паколькі на латвійска-беларускай дзяржаўнай мяжы ўсё яшчэ выяўляецца непрапарцыйна вялікая колькасць спроб незаконнага перасячэння мяжы».
Згодна з інфармацыяй урада Латвіі, з 1 студзеня па 25 чэрвеня сёлета спынілі больш за 5,5 тысяч спроб незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы.
З прычыны фактаў пашкоджання агароджы, пабудаванай на мяжы з Беларуссю, урад Латвіі плануе да канца года пабудаваць памежную інфраструктуру для абмежавання нелегальнай міграцыі.
Беларускае Радыё Рацыя






