Урад Латвіі прыняў рашэнне не адкрываць з 11 лютага пункт пропуску “Сілене” на мяжы з Беларуссю, піша “Еўрапейская праўда” са спасылкай на МУС Латвіі.
Як адзначае ведамства, рашэнне прынялі, улічваючы неабходнасць прадухілення незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы, а таксама магчымай пагрозы ўнутранай бяспецы Латвіі.
У той жа час, узмоцнены рэжым аховы мяжы не будзе працягнуты, улічваючы паспяховыя намаганні па змяншэнні колькасці спроб нелегальнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы.
“У выпадку неабходнасці ўзмоцнены рэжым працы сістэмы памежнага назірання можа быць адноўлены неадкладна”, – падкрэслілі ў МУС Латвіі.
Нагадаем, раней міністры абароны Эстоніі, Латвіі і Літвы ўхвалілі стварэнне сумеснай балтыйскай зоны абароны на ўсходняй мяжы, дзе краіны мяжуюць з Расеяй і Беларуссю.