У адпаведнасці з заканадаўствам Еўрапейскага звязу і тлумачэннямі Еўракамісіі, Падатковая служба Латвіі паведаміла, што з 16 ліпеня забаронены праезд асобам з зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь транспартнымі сродкамі — легкавымі аўтамабілямі.
Забарона распаўсюджваецца на ўезд у Еўразвяз праз латвійска-беларускія і латвійска-расейскія памежныя пункты. Забарона на ўезд не будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання ў руху дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў.