BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латвія плануе падоўжыць узмоцнены памежны рэжым з Беларуссю

Латвія разглядае магчымасць падаўжэння ўзмоцненага памежнага рэжыму, паведамляе Delfi, Рэжым узмоцненай аховы на мяжы Латвіі з Беларуссю дзейнічае да 31 снежня 2025 года на падставе рашэння ўраду Латвіі, прынятага сёлета 25 чэрвеня.

Здымак ілюстрацыйны

МУС Латвіі адзначыў, што «ціск нелегальнай іміграцыі па-ранейшаму безупынны і высокі». У сваю чаргу МЗС Латвіі ўважае адкрытую падтрымку Менскам расейскай агрэсіі супраць Украіны «дадатковым чыннікам рызыкі і магчымай матывацыяй для Беларусі працягваць намаганні ў дэстабілізацыі сітуацыі на дзяржаўнай мяжы з Латвіяй».

Сёлета Латвія не дазволіла нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі прыкладна 11,8 тыс. мігрантаў. Пры гэтым 31 чалавеку не адмовілі ў перасячэнні мяжы ў абыход правілаў — з гуманітарных матываў

Напярэдадні ўлады Латвіі працягнулі абмежаванні на палёты ў вячэрні і начны час у паветранай прасторы ўздоўж сваіх межаў, у тым ліку з Беларуссю.