BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латвія працягнула на год забарону на ўезд для грамадзян Расеі

Урад Латвіі сёння, 27 лютага, прыняў рашэнне прадоўжыць яшчэ на год забарону на ўезд для грамадзян Расеі. Яна будзе дзейнічаць да 4 сакавіка 2025 году.

Першапачаткова забарона была ўведзена ў верасні 2022 года. Умовы забароны не мяняліся. Грамадзяне Расеі не могуць уязджаць у Латвію ў турыстычных і забаўляльных мэтах. Пры гэтым перасекчы мяжу могуць расейцы, якія маюць віды на жыхарства ў Латвіі, Швейцарыі, краінах ЕЗ, доўгатэрміновыя візы краін шэнгенскага пагаднення. Таксама дазволены ўезд чальцам сем’яў грамадзян краін ЕЗ, могуць уязджаць асобы па гуманітарных меркаваннях, работнікі транспартных кампаній пры выкананні перавозак і па некаторых іншых катэгорыях.