BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латвія ўзмацніла ветэрынарны і харчовы кантроль на мяжы з Беларуссю і Расеяй

Латвія ўзмацніла ветэрынарны і харчовы кантроль на мяжы з Беларуссю і Расеяй.

Латвія
Латвія

Узмоцненыя меры будуць дзейнічаць да 30 чэрвеня. Кантроль уключае ў сябе афіцыйную ідэнтыфікацыю, фізічную праверку ды іншыя мерапрыемствы. Гэтыя меры выкліканы тым, што ў латвійскага боку захоўваюцца асцярогі наконт бяспекі беларускіх і расейскіх прадуктаў і кармоў, што ўвозяцца ў Латвію. Меры дзейнічаюць адносна партый тавараў, у якіх доля прадукцыі расейскага або беларускага паходжання складае не менш як 10 працэнтаў, а таксама асобных таварных пазіцый, калі яны перавозяцца ў складзе зборных грузаў.

Беларускае Радыё Рацыя