BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы з Беларуссю

Латвія паэтапна закрывае рэгулярныя аўтобусныя зносіны з Беларуссю, піша тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus. Паводле інфармацыі рэсурса, першы маршрут — “Рыга-Віцебск” — спыніць работу ўжо з 1 лютага 2026 года, а потым будуць спынены і астатнія напрамкі.

Фота: iauto.lv

Адзначаецца, што размова ідзе не аб прамой забароне паездак, а аб спыненні прадаўжэння дазволаў на рэгулярныя пасажырскія перавозкі. Пасля заканчэння тэрміну дзеяння ліцэнзій аўтобусы больш не змогуць выходзіць на маршруты.

Цяпер рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь з Латвіі выконваюць кампаніі Latlines і Dautrans. Ліцэнзія Dautrans на маршрут “Рыга-Віцебск” заканчваецца 31 студзеня 2026 года. У кампаніі Latlines дазвол на маршрут “Рыга-Менск” дзейнічае да 26 лютага 2026 года, а на маршрут у Гомель, які праходзіць праз Полацк, Віцебск, Оршу і Магілёў, — да 27 чэрвеня 2026 года, піша рэсурс.