Летась звыш 1 мільёна 600 тысяч беларусаў выправіліся ў падарожжы па краіне, – паведаміла Міністэрства спорту і турызму. Сярод унутраных вандровак у топе экскурсіі на прыродазнаўчую тэматыку, рэлігійную, ваенна-гістарычную і наведванне буйных прамысловых аб’ектаў.

Па словах экскурсавода, важна не проста даць турыстам інфармацыю, а ўцягнуць іх у дыялог:
– Вельмі важна залучаць у экскурсію і дарослых, і дзяцей. То бок ёсць інфармацыя, якая больш глыбокая, больш сур’ёзная, якую мы адрасуем даросламу чалавеку. І вялікі такі блок мы прысвячаем дзецям, то бок залучаем яго ў саму экскурсію, задаём яму пытанні. Можа, ён штосьці ведае, гэта таксама вельмі важна, каб ён дзяліўся тым, што ён ужо ведае. Каб дзіця таксама задумалася пра нешта і адказала на пытанне.
Сёлета адказныя чыноўнікі робяць асаблівы разлік на ваенна-гістарычную тэматыку экскурсій. Гэта звязваюць з 80-й гадавінай выгнання нацыстаў з Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя