BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літоўская памежныя пераходы магчыма адкрыюцца неўзабаве

Заўтра, 19 лістапада, урад Літвы вырашыць, ці адкрываць два закрытыя памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю, перадае LRT.

Прычым прэмʼер-міністр Інга Ругінене заявіла, што падтрымала б такое рашэнне.

«Калі сітуацыя не зменіцца і мы будзем мець такія ж вынікі, якія мы бачым і сёння, то я сама асабіста падтрымліваю. Але дачакаемся рашэння ўраду, бо ўсё ж такі гэта калегіяльны орган», — сказала Ругінене сёння пасля пасяджэння Камісіі па нацыянальнай бяспецы.

Калі будзе вырашана адкрыць памежныя пункты, гэта можна зрабіць цягам сутак. Ругінене таксама адзначыла, што Літва пакідае за сабой права не адкрываць памежныя пункты і закрываць іх у любы час.

Паводле прэмʼер-міністра, апошнім часам паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі стала меней.