BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва абмежавала да 29 колькасць рэйсаў з Беларусі

Афіцыйнай прычынай сталі абмежаванні, уведзеныя літоўскім урадам у 2024 годзе. Але доўгі час ніхто выканання пастановы не адсочваў.

Фота: minsknews.by

Перавозьнікі TOKS (Eurolines) і «Менсктранс» былі абвінавачаныя літоўскім урадам у парушэнні правілаў, бо нібыта значна павялічылі колькасць рэйсаў на маршруце Вільня-Менск-Вільня. Гэта прывяло да рэзкага росту пасажырапатоку, якому памежныя службы ўжо з цяжкасцю давалі рады.

Згодна з пастановай ураду, колькасць міжнародных аўтобусных маршрутаў абмежаваная да 29. Старыя ліцэнзіі дзейнічаюць да завяршэння тэрміну, але новыя выдаюцца толькі з абмежаваннем у адзін рэйс туды і зваротна.

Фармальна ліміты дзейнічаюць з 1 сакавіка 2024 году. Аднак летам 2025 году памежнікі зафіксавалі рост аўтобуснага трафіку вышэй за дапушчальны.