BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва дазволіць уезд на беларускіх аўто, але з абмежаваннямі

Літоўскія ўлады памянялі заканадаўства наконт уезду ў краіну аўто на беларускіх нумарах, піша euroradio.

Фота: Ales Petrowitsch

Раней планавалася, што з 18 студзеня ўезд у Літву на аўто з беларускімі нумарамі будзе цалкам забаронены. Цяпер вырашана, што новы парадак уезду аўтамабіляў з беларускімі нумарамі пачне дзейнічаць з 14 лютага. Згодна з новымі правіламі, да гэтага дня, беларусы могуць прыязджаць у Літву на сваіх аўто з візай / ВНЖ любых краін Еўразвяза, а з 14 лютага — толькі з літоўскімі дакументамі.

Пасля 14 лютага для кіроўцы аўто на беларускіх нумарах будзе абавязковая наяўнасць літоўскай візы/ ВНЖ / ПМЖ.

Пры парушэнні гэтага парадку ўладальнікам аўтамабіляў з беларускімі нумарамі пагражае штраф і канфіскацыя машыны.