
пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: камера на мяжы
Літва закрыла пункты пропуску на мяжы з Беларуссю на неабмежаваны тэрмін, паведамляе Нацыянальны цэнтр крызіснага кіравання Літвы. Сёння, 27 кастрычніка, у панядзелак камісія па нацыянальнай бяспецы разгледзіць пытанне пра доўгатэрміновае закрыццё памежных пунктаў.
Пераходы «Беняконі» і «Каменны Лог» ужо не працуюць.
Віленскі аэрапорт зноў закрылі ўвечары ў нядзелю ў 21:42. Паводле папярэдніх звестак, пастанова аб абмежаваннях паветранай прасторы была прынятая з-за паветраных шароў, якія ляцяць у кірунку аэрапорта.
Абмежаванні паветранай прасторы былі ўведзеныя да 03:40 27 кастрычніка, паведамляў аэрапорт.
Наземныя ж пункты пропуску закрыты на нявызначаны тэрмін.






