BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва не будзе спяшацца аднаўляць пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю

Літва не будзе спяшацца з адказам на прапанову Беларусі аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж краінамі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Гінтаўтас Палуцкас.

Як паведамлялася раней, беларускі бок прапанаваў Літве, Латвіі і Польшчы аднавіць пасажырскі рух па чыгунцы. Зносіны былі спыненыя ў 2020 годзе ў сувязі з каранавірусам, а потым не аднавіліся — у сувязі з рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народа.

“Мы разглядаем гэтае пытанне ў кантэксце ўсіх санкцый, вайны ва Украіне і адносін Еўразвязу з Расеяй, таму з адказам на гэтыя прапановы спяшацца не будзем”, — прыводзіць LRT адказ Палуцкаса журналістам.