BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва працягвае скарачаць колькасць аўтобусных рэйсаў з Беларусі

Літва плануе да мінімуму скараціць колькасць рэйсавых аўтобусаў з Беларусі. Пра гэта паведамляе “Sputnik Беларусь” у сваім тэлеграм-канале. Аб перспектывах скарачэння колькасці аўтобусных рэйсаў, якія едуць з Беларусі ў Літву, заявіў дырэктар адміністрацыі па бяспецы на транспарце Генюс Лукашэс.

Фота: © © Lietuvos Respublikos Seimas

Паводле яго прагнозаў, да лютага 2025 года павінна застацца 29 рэйсаў, зараз іх 35, а было 58. Новыя дазволы перавозчыкам зараз не выдаюцца, а старыя не падаўжаюцца.

Пры гэтым нядаўна Літва за Латвіяй забараніла ўезд на сваю тэрыторыю легкавым аўтамабілям з беларускімі нумарамі. Праўда, да 16 жніўня дзейнічае выключэнне: у Літву ўпускаюць машыны з беларускімі нумарамі, калі яны належаць грамадзянам Беларусі, якія маюць дзейную візу або від на жыхарства ў Літве. Выключэнне не распаўсюджваецца на аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах.

Беларускае Радыё Рацыя