BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва рыхтуецца да магчымага закрыцця мяжы

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч паведаміў у эфіры LRT, што рыхтуецца шырокі пакет змен у міграцыйнае заканадаўства краіны. Паводле яго слоў, галоўная пагроза, з якой сутыкаецца Літва на мяжы, – гэта інструментальная ці “ўзброеная” міграцыя.

Фота: azh.kz

Кіраўнік МУС Літвы адзначыў, што ў краіне аналізуюць досвед Фінляндыі і Польшчы і рыхтуюць вялікі міграцыйны пакет, які можа ўключаць меры, звязаныя з магчымым закрыццём граніц, а таксама з абмежаваннямі на прыём заяў аб міжнароднай абароне.