BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва забараніла непрацоўныя паездкі ў Беларусь вайскоўцам і дзяржслужбоўцам

У Літве ўвялі афіцыйную забарону на непрацоўныя паездкі ў Беларусь, Расею і Кітай для вайскоўцаў, дзяржаўных службоўцаў і асобаў, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі.

Фота: lrytas.lt

Адпаведную пастанову 24 студзеня зацвердзілі на пасяджэнні літоўскага ўраду, паведамляе BNS. У пастанове вызначаны і пералік выпадкаў, калі могуць выдаць дазвол на непрацоўную паездку ў Беларусь: у выпадку цяжкага стану ці смерці блізкіх сваякоў ці для вырашэння маёмасных пытанняў.

Як адзначылі ў Мінабароны Літвы, спіс гэтых краінаў быў складзены пасля ацэнкі пагрозаў нацыянальнай бяспецы Літвы і яе грамадзянам, у тым ліку праз шпіянаж спецслужбаў. У канцы 2023 году Сойм Літвы прыняў закон аб забароне выезду для вайскоўцаў у недружалюбныя краіны і даручыў ураду вызначыць спіс такіх дзяржаваў.

Беларускае Радыё Рацыя