BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва закрывае чарговыя два пункты на мяжы з Беларуссю

Літоўскі ўрад вырашыў закрыць з сакавіка памежныя пункты «Лаварышкі» (з боку Беларусі «Катлоўка») і «Райгарад» («Прывалка»). Пра гэта сёння, 21 лютага, паведамляюць літоўскія медыя.

Пасля прыняцця Кабінетам міністраў Літвы гэтага рашэння на мяжы з Беларуссю працягнуць працаваць два пункты пропуску — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).

Камісія нацыянальнай бяспекі Літвы таксама прапанавала ўзмацніць пасажырскія аўтобусныя зносіны паміж Літвой і Беларуссю, паступова скарачаць колькасць дазволаў, якія выдаюцца прыватным перавозчыкам.

Яшчэ адна прапанова датычыцца абмежавання пасадкі і высадкі пасажыраў на чыгуначным пагранічным пункце Кена, а таксама забароны пешаходам і веласіпедыстам перасякаць беларуска-літоўскую мяжу.