Літва змякчыла абмежаванні на ўвоз прадуктаў з Беларусі і Расеі.
Паводле інфармацыі літоўскай мытні, забарона не будзе распаўсюджвацца: на тавары, якія перавозяцца транзітам; на тавары, прызначаныя для асабістага спажывання падчас паездкі (г.зн. упакоўка была ўскрыта); на прадукты харчавання, неабходныя фізічным асобам падчас паездкі, ва ўскрытай упакоўцы.
Для мясных і малочных прадуктаў дзейнічаюць выключэнні, устаноўленыя Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службай.
Нагадаем, з 3 чэрвеня ў Літве пачала дзейнічаць забарона на імпарт з Беларусі і Расеі 2,8 тыс. найменняў тавараў, у асноўным прадуктаў харчавання.
Мытная служба адзначыла, што Літва як сябар ЕЗ падтрымлівае прынятыя на ўзроўні ЕЗ захады па абмежаванні імпарту з Расеі і Беларусі.