Lufthansa прыпыніла рэйсы на Блізкі Усход з меркаванняў бяспекі.
Раней некалькі краін Захаду папрасілі сваіх грамадзян устрымацца ад візітаў у шэраг краін рэгіёну. Нямецкая авіякампанія прыпыніла палёты ў Іран, Ізраіль, Ірак і Ліван на фоне росту напружанасці на Блізкім Усходзе. «Грунтуючыся на бягучым аналізе бяспекі, Lufthansa Group зноў карэктуе свае паслугі на Блізкім Усходзе», — гаворыцца ў заяве авіякампаніі 7 жніўня. «Усе рэйсы ў Аман, Бейрут, Эрбіль, Тэгеран і Тэль-Авіў і адтуль прыпыненыя да 13 жніўня ўключна». Lufthansa дадала, што білеты на гэтыя рэйсы можна здаць або памяняць задарма.
Напружанасць у рэгіёне абвастрылася на фоне вайны Ізраілю ў Газе і забойства на мінулым тыдні ў Тэгеране Ісмаіла Ханіі, аднаго з лідараў палестынскага руху ХАМАС. З тэрыторыі Лівана «Хезбала» апошнімі днямі вядзе актыўны абстрэл ізраільскай тэрыторыі.
Беларускае Радыё Рацыя