Літоўцы 4 сакавіка адзначылі Ужгавенес (Масленіцу) у Вільні. Свята прайшло ў даравальны аўторак, які адзначае канец зімы і пачатак вясны.

Гэтае свята папярэднічае Вялікаму посту, і таму на ім прынята наядацца ўволю. Падчас яго ядуць бліны, яны падаюцца гарачымі, з розным начыннем. Паяданне бліноў звязана як з культам Сонца, так і з шанаваннем продкаў.

Падчас Ужгавенесу ладзіцца вясёлы маскарад з танцамі ля вогнішчаў, спальванне сімвала зімы – пудзілы Марэны. Збіраюцца істоты ў масках – чэрці, ведзьмы, прывіды смерці, казлы, цыганы ды іншыя вясёлыя і жудасныя персанажы. Сёлета сярод гэтых персанажаў нават быў заўважаны Дональд Трамп.

Свята пачалося ў цэнтры Вільні, у скверы Адміну насупраць Кафедральнай плошчы. Там стартавала шэсце калядоўшчыкаў па праспекце Гедыміна да плошча Кудзіркі, дзе адбылося тэатральнае прадстаўленне – танцавальны бой Зімы (Лашынініса) і Вясны (Канапініса).

Пасля ўдзельнікі і наведвальнікі свята рушылі на Лукішскую плошчу, дзе былі арганізаваныя спаборніцтвы для ўсіх.
А завершылася свята на пляцоўцы ля Белага моста. Там і адбылася фінальная бітва Зімы і Вясны, спаленне Марэны, а таксама быў арганізаваны канцэрт гурта Robaksai.































Беларускае Радыё Рацыя






