На фоне велізарных людскіх страт у вайне з Украінай ствараецца ўражанне, што ў хворай пуцінска-рабалепскай супольнасці пахаванні ўжо перасталі ўспрымацца як трагедыя і выйшлі на іншы ровень: пахаванне – гэта атракцыён з “аздараўленчым” эфектам. Ёсць проста “трунатэрапія”, калі заказчык можа інсцэніраваць уласнае пахаванне: яго адвозяць у морг, пераапранаюць, кладуць у труну.

Кошт паслугі залежыць ад набору дадатковых элементаў: госці, рэлігійны абрад, памінальны абед, фотасэсія. Усё максімальна набліжана да сапраўдных пахаванняў. А ёсць яшчэ працяг «трунатэрапіі» – “магілалячэнне”. Вышэйшы разрад толькі для выключна смелых, бо прадугледжвае поўнае апусканне ў рэальную магілу, а для паўнаты адчуванняў госці могуць кідаць на вечка труны жменю зямлі, каб зрабіць такі вопыт яшчэ больш рэалістычным. Арганізатары такіх інсцэніровак сцвярджаюць, што гэтая працэдура дапамагае аднавіць веру ў сябе, пераасэнсаваць жыццё і атрымаць псіхалагічнае абнаўленне. Яны называюць гэта працэсам, які дазваляе чалавеку глядзець на жыццё інакш, як быццам он прайшоў праз сваю власную смерць і вярнуўся да жыцця з новым унутраным зместам.
Часта такую паслугу заказваюць людзі, якія адчуваюць сябе самотнымі, незаўважанымі або ізаляванымі ад грамадства. Яны жадаюць атрымаць эмацыйнае задавальненне ад колькасці гасцей, якія прыйшлі “праводзіць” іх у апошні шлях. Шалёныя людзі, якія плацяць шалёныя грошы за шалёны атракцыён у вар’яцкай дзяржаве.
Але навошта плаціць, калі на так званай СВА можна атрымаць такі досвед бясплатна?
Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя






