BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менск «патаннеў» у рэйтынгу самых дарагіх гарадоў свету

Аналітычны сэрвіс Numbeo апублікаваў абноўлены спіс самых дарагіх гарадоў свету для жыцця на пачатак 2026 года. Менск прыкметна патаннеў. У спіс, увайшлі 479 гарадоў.

Фота: sputnik8.com

Спецыялісты аналізавалі агульныя выдаткі на жыццё: кошт базавых прадуктаў, камуналку, транспарт, арэнду жытла, цэны ў рэстаранах, а таксама ацэньвалі пакупніцкую здольнасць жыхароў.

Першыя шэсць пазіцыяў рэйтынгу ў пачатку 2026 года займаюць швейцарскія гарады: Цюрых, Жэнева, Базэль, Лазана, Лугана і Берн. За імі на 7-м месцы апынуўся Нью-Ёрк, пасля – Рэйк’явік (Ісландыя), Ганалулу (ЗША) і Сан-Францыска (ЗША).

Менск займае 411-е месца. Пры гэтым за паўгода яго пазіцыя апусцілася на 44 радкі – з 367-га ў чэрвені 2025-га. Адразу за Менскам ідзе Кіеў (412-е месца). Масква займае 290-ую пазіцыю, Вільня – 260-ую, Варшава – 257-ую.