BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскі планетарый закрываецца на мадэрнізацыю

Менскі планетарый закрыюць на паўгода дзеля мадэрнізацыі. Праектам прадугледжана поўнае яго тэхнічнае пераабсталяванне, замена сетак, абнаўленне фасада і інтэр’ераў. У самім планетарыі збіраюцца закупіць новы праектар – тут змогуць паказваць зорнае неба не толькі Паўночнага, але і Паўднёвага паўшар’я.

Фота: тэлеграм-канал Менскага планетарыя

У першым квартале 2026 года плануецца распачаць рамонт. Нарматыўныя тэрміны будаўніцтва – каля шасці месяцаў. Абсерваторыю збіраюцца адкрыць ужо вясной.

У нядзелю, 25 студзеня, планетарый можна было наведаць апошні раз перад яго закрыццём на мадэрнізацыю.

Варта адзанчыць, што Менскі планетарый летась адзначыў сваё 60-годдзе.