Памежнікі Літвы і Латвіі ў панядзелак зноў зарэгістравалі прыкметную колькасць парушэнняў мяжы з боку мігрантаў.

Літоўская пагранслужба сутыкнулася з 22 спробамі, а латвійская – з 48 спробамі парушэння мяжы. У панядзелак межы Літвы і Латвіі з боку Беларусі спрабавалі парушыць 99 мігрантаў.
Тым часам польская Памежная ахова за велікодныя выходныя з 3 па 6 красавіка не зарэгістравала ніводнай спробы парушэння мяжы.






