BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністр унутраных спраў Літвы падтрымлівае закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце падтрымлівае закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю – “Лаварышкес” і “Райгардас”. Яна лічыць, што гэта дапаможа больш эфектыўна выкарыстоўваць пункт пропуску “Мядзінінкай”. Білатайце ў размове з журналістамі таксама падкрэсліла, што для Літвы прыярытэтам нумар адзін з’яўляецца нацыянальная бяспека.

Раней Камісія па нацыянальнай бяспецы Літвы прапанавала закрыць яшчэ два пункты пропуску, спыніць высадку і пасадку пасажыраў на чыгуначнай памежнай станцыі Кяна і скараціць колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім пасажырскім перавозчыкам.

Камісія лічыць, што гэтыя меры дапамогуць знізіць памежныя рызыкі.

Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прымаць урад.