BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс патлумачыў, калі адкрыюць мяжу

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што мяжа з Беларуссю будзе адкрыта толькі тады, калі лукашэнкаўкі рэжым спыніць эскалацыю і перастане ствараць пагрозу бяспецы Літвы і NATO. Паводле яго, Менск павінен узяць пад кантроль запуск метэаралагічных зондаў, якія парушаюць паветраную прастору, і адмовіцца ад дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю сітуацыі.

Кястуціс Будрыс. Фота: ELTA / Josvydas Elinska

“Лукашэнка бярэ закладнікаў і спрабуе перавярнуць усю сітуацыю, быццам ідзе размова пра нейкую спрэчку, якая патрабуе перамоў, — гэта ўводзіць усіх у зман”, — цытуе літоўскага міністра выданне ЛРТ.

Будрыс адзначыў, што казаць пра перамовы з рэжымам, які “гібрыдна атакуе суседзяў” і выкарыстоўвае любыя сродкі ціску, немагчыма. Пакуль Беларусь працягвае правакацыі і ўтрымлівае маёмасць літоўскіх кампаній, Літва не будзе аслабляць свае меры.

“Калі Лукашэнка перастане перашкаджаць нашаму паветранаму руху і пагражаць NATO, тады мы зможам адкрыць мяжы”, — дадаў міністр.