BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінпрыроды назвала два самыя зялёныя гарады Беларусі і вобласць

Міністр прыродных рэсурсаў Сяргей Масляк расказаў, дзе ў краіне самыя зялёныя і квітнеючыя гарады і ці ёсць сярод іх сталіца. Міністр расказаў, што Беларусь уваходзіць у першую дзясятку самых лясных дзяржаў Еўропы: лясы займаюць 40,2 працэнта плошчы. Прычым 9,2 працэнта — гэта ахоўныя прыродныя тэрыторыі: запаведнікі, нацыянальныя паркі і іншыя.

Фота: travel.mts.ru

Сярод абласных цэнтраў самы азелянёны горад — гэта Віцебск. Калі казаць пра вобласць у цэлым, то самая азелянёная тэрыторыя — Гомельшчына. А самы зялёны раённы цэнтр знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці — гэта Дрыбін. Паводле міністра, нарматыў азеляненняў 40 працэнтаў дасягнуты ва ўсіх гарадах краіны.