BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мінсктранс” арганізоўвае бясплатную перасадку ў аўтобусах на мяжы з Польшчай

«Мінсктранс» будзе бясплатна перасаджваць пасажыраў аўтобусаў сваёй кампаніі ў бліжэйшыя да пункту пропуску на мяжы з Польшчай, паведаміла прэс-служба кампаніі.

Фота: Yandex

«З прычыны працяглага праходжання дзяржаўных межаў Беларусі і Польшчы ў напрамку горада Варшава, дзяржаўнае прадпрыемства „Мінсктранс“ арганізоўвае бясплатную перасадку ў аўтобусы прадпрыемства, якія стаяць наперадзе пры наяўнасці свабодных месцаў у транспартным сродку для пасажыраў, якія рухаліся аўтобусам кампаніі „Мінсктранс“ да памежнага пункту Берасце-Цярэспаль», паведамляе прадпрыемства.

Таксама «Мінсктранс» пакінуў кантакты, куды варта звяртацца, калі кіроўца аўтобуса адмаўляецца пусціць да сябе пасажыраў, хоць у яго ёсць вольныя месцы.