“Мінсктранс” будзе інфармаваць пра парушэнні графіка руху міжнародных рэйсаў, паведамляецца на сайце дзяржпрадпрыемства.
“З мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў створаны Telegram-канал “Мінсктранс”. Міжнародныя маршруты”, які змяшчае актуальную інфармацыю аб рабоце аўтобусаў прадпрыемства па рэгулярных міжнародных маршрутах”, – гаворыцца ў паведамленні.
У Telegram-канале будуць публікаваць інфармацыю адносна затрымак на мяжы, неспрыяльных умоў надвор’я, дарожна-транспартных здарэнняў на маршруце і так далей.
Варта адзначыць, што прадпрыемства “Мінсктранс” выконвае міжнародныя рэйсы ў Варшаву, Вільню, Коўна, Рыгу, Маскву і Санкт-Пецярбург.
Беларускае Радыё Рацыя