BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінсктранс запусціць міжнародны рэйс “Менск – Мюнхен”

Мінсктранс запусціць аўтобусны рэйс па міжнародным маршруце Менск – Мюнхен з 6 снежня, паведамілі на сайце прадпрыемства.

Фота: aussiedlerbote.de

Аўтобусы будуць адпраўляцца з аўтавакзала “Цэнтральны” беларускай сталіцы а 12:00 па пятніцах і прыбываць у пункт прызначэння на наступны дзень а 14:00.

З Мюнхена аўтобус будзе выязджаць у нядзелю а 13:00. Прыбыццё ў Менск на наступны дзень а 17:00.

Аўтобус будзе праходзіць праз Берлін і Нюрнберг. Цана білетаў пакуль не паведамляецца.