BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міжнародныя перавозчыкі адмяняюць рэйсы

Перавозчыкі, якія займаюцца арганізацыяй рэйсаў з Беларусі ў Польшчу, паведамілі выданню Office Life, што чакаюць афіцыйных пацвярджэнняў адносна сітуацыі з закрыццём польска-беларускай мяжы ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025». Больш зразумелай сітуацыя стане ў сераду, 10 верасня.

Фота: auto.onliner.by

Пакуль жа перавозчык Intercars анансаваў, што ў сувязі з навіной аб закрыцці мяжы з польскага боку папярэдне да 16 верасня апошнія рэйсы адправяцца з Беларусі ў Варшаву 10 верасня ў 20:30, а з Варшавы ў Беларусь — 11 верасня ў 15:40 і 17:00. Пасажыраў, у якіх квіткі на больш познія даты, просяць звязацца са службай падтрымкі Intercars для пераносу квіткоў на больш раннія выезды.

Прадстаўнікі сэрвісу «Атлас Бас» таксама расказалі Office Life, што перавозчыкі прыпыняюць рэйсы ў Польшчу. У прыватнасці, знятыя аўтобусы Гомель — Познань на 10,11 і 12 верасня, а таксама Познань — Гомель на 12,13 і 14 верасня.

Аўтобусны парк Маладэчна адмяніў рэйсы ў Варшаву з 10 па 19 верасня і ў зваротным кірунку. Усім пасажырам, якія купілі квіткі на гэтыя рэйсы праз сэрвіс «Атлас», цалкам вернуць кошт квіткоў.