Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла факты ўтойвання квіткоў. Праблемы паўсталі з купляй пасажырамі квіткоў з прамежкавай станцыі Бабруйск на маршруце Менск – Гомель.

Таксама скарачаліся тэрміны папярэдняга продажу квіткоў у параўнанні з устаноўленымі заканадаўствам. У прыватнасці, за 45 дзён да адпраўлення квіткі на Гомель былі ў продажы, а да прамежкавай станцыі адсутнічалі альбо з’яўляліся за суткі і менш да адпраўлення цягніка.
Міністэрства загадала чыгуначнікам адмовіцца ад гэтай практыкі. Цяпер БЧ павінна скасаваць падобныя абмежаванні.






