BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мяжу Расеі з Беларуссю закрылі для ўсіх фур з кіроўцамі-іншаземцамі

Праз мяжу Расеі і Беларусі перасталі пускаць грузавікі з кіроўцамі, у якіх няма беларускага ці расейскага грамадзянства. З публікацый ў каналах дальнабойшчыкаў і афіцыйных паведамленняў уладаў Беларусі можна зразумець, што мяжу закрыла Расея, піша «Агентство».

Фота: скрыншот з відэа «Агентство»

Першыя паведамленні пра ўвядзенне абмежаванняў на расейска-беларускай мяжы з’явіліся раніцай 10-га студзеня ў суполках дальнабойшчыкаў.

З публікацый памежных упраўленняў ФСБ Расеі па Смаленскай і Бранскай абласцях вынікала, што кіроўцы-міжнароднікі з трэціх краін, уключаючы дзяржавы ЕАЭС, могуць уязджаць і выязджаць з Расеі толькі праз міжнародныя пункты пропуску, якіх на мяжы Расеі з Беларуссю проста няма.

Мытныя органы Беларусі 11 студзеня паведамілі, што абмежаванні ўведзеныя па ініцыятыве Масквы.