У Менску моцная залева. Дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства «Менсктранс» паведаміла пра спыненне наземнага транспарту на многіх маршрутах у горадзе. Напрыклад, праз вялікую колкасць вады, якая затапіла вуліцы, стала амаль немагчыма праехаць з Бараўлянаў па Менскай кальцавой аўтадарозе ў Менск.
Пасты ДАІ перакрываюць праезд на затопленыя ўчасткі Менска — адзін з такіх заўважылі ў раёне Уручча. На некаторых маршрутах грамадскага транспарту, якія пакуль не спыніліся, назіраюцца вялікія спазненні. Праз высокі ровень вады стала немагчыма прайсці па шэрагу вуліц. Прагназуецца, што непагадзь пратрымаецца да 16-ае гадзіны па менскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя