BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Моцныя маразы, галалёдзіца і парывісты вецер

Сіноптыкі прагназуюць у бліжэйшыя дні ў Беларусі, Літве і Польшчы моцныя маразы. Прагназуюцца ападкі, галалёдзіца і парывісты вецер.

Фота: БелТА

Пра тое, як да гэтага падрыхтавацца людзям, асабліва ў сельскай мясцовасці, распавядае кандыдатка геаграфічных навук Ганна Скрыган:

-Калі раптам у вас аварыя, вы жывяце ў сельскай мясцовасці, у вас абрыў правадоў і не пачышчана дарога, і вы цалкам заблакаваныя, то трэба шукаць дровы, паліць касцёр, каб сябе абагрэць. Таксама трэба мець нейкі запас прадуктаў.

Паводле эксперткі, найбольш уразлівымі ў такі час становяцца птушкі і жывёлы, расліннаму свету лягчэй у маразы, калі іх пакрывае снежная коўдра:

-Праз тое, што ў нас былі цёплыя зімы, многія віды, якія пераляталі на поўдзень, перасталі гэта рабіць, засталіся тут. Шмат снегу, гэта яшчэ і складанасці ў пошуку ежы. Таму робім кармушкі для птушак.

Таксама кандыдатка геаграфічных навук Ганна Скрыган раіць людзям, асабліва паляўнічым, дапамагчы лясгасам (ляснічым гаспадаркам) паклапаціцца пра дзікіх жывёл, якія маюць у гэтым патрэбу.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя