BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МУС Нямеччыны ўводзіць часовы пагранкантроль

Міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны паведаміла, што з 16 верасня ФРГ уводзіць часовы – на тэрмін шэсць месяцаў – пагранкантроль на наземных граніцах.

Як паведамляе БСПР, Варшава не разумее такога рашэння Берліна. Яно парушае прынцыпы свабоднага перамяшчэння тавараў і паслугаў, лічыць віцэ-прэм’ер Польшчы, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Ён зазначыў, што ўсе суседзі чакаюць ад Берліна выканання Шэнгенскага пагаднення, якое гарантуе свабоду перамяшчэння па тэрыторыі Еўразвязу. Паводле віцэ-прэме’ра, замест увядзення памежнага кантролю «Нямеччына магла б дапамагчы ў ахове мяжы, для прыкладу, польскай усходняй граніцы».

Беларускае Радыё Рацыя