Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы заявіла, што пасажырскі чыгуначны рух з Беларуссю пакуль не будзе адноўлены з меркаванняў бяспекі. Хоць адкрыццё дарожных пераходаў Кузніца — Брузгі і Баброўнікі — Бераставіца прайшло без інцыдэнтаў, улады звязваюць магчымасць запуску цягнікоў са зніжэннем міграцыйнай пагрозы.

У МУС падкрэслілі, што міграцыйны ціск, паводле польскага боку, каардынуецца беларускімі ўладамі, а таксама нагадалі пра падтрымку Менскам Расеі ў вайне супраць Украіны.
Галоўным прыярытэтам міністэрства застаецца бяспека Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя






