Мужчыну затрымлівалі са спецназам у пункце пропуску “Варшаўскі мост”.

Прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла пра затрыманне 43-гадовага жыхара Берасцейскай вобласці. Для затрымання на дапамогу супрацоўнікам мытні быў накіраваны атрад спецназа “Шторм”.
Па версіі сілавікоў, мужчына не пагадзіўся з ацэначным коштам тавару, які перамяшчаўся праз мяжу ў пункце пропуску “Варшаўскі мост” на мяжы з Польшчай. Ён спрабаваў паўплываць на рашэнне мытніка, нецэнзурна лаяўся і пагражаў.
У відэа, апублікаваным МУС, мужчына называе погляд мытніка яхідным і патрабуе больш так на яго не глядзець, бо гэта будзе мець наступствы.
Беларускае Радыё Рацыя