BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МЗС: Беларусь гатова аднавіць авіязносіны з Ізраілем “хоць з заўтрашняга дня”

Прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз заявіў, што Беларусь гатова аднавіць авіязносіны з Ізраілем “хоць з заўтрашняга дня”. Гэта прагучала ў кулуарах сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін АДКБ, перадае БелТА.

Фота: tripway

Напярэдадні Прэзідэнт Ізраілю Іцхак Герцаг заклікаў замежныя авіякампаніі аднавіць выкананне рэйсаў у ізраільскія аэрапорты.

Раней у МЗС заяўлялі, што Беларусь не можа арганізаваць палёт “Белавія” ў Ізраіль з-за санкцый ЗША ў дачыненні да авіякампаніі.