BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МЗС: Бязвіз з Лаосам яшчэ не працуе

Падчас візіту міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Лаос 17 ліпеня было падпісана міжурадавае пагадненне аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў абедзвюх краін. Але ехаць туды пакуль спяшацца не варта, патлумачылі ў МЗС.

Фота: guide.planetofhotels.com

У ведамстве падкрэслілі, што падпісанне дакумента не азначае яго імгненнага ўступленне ў дзеянне. Каб бязвіз пачаў працаваць, патрэбна правесці шэраг унутраных працэдур, у тым ліку ратыфікацыю пагаднення. Гэта зойме пэўны час.

Беларусам параілі ўлічваць гэты факт пры планаванні паездак у Лаос і сачыць за афіцыйнай інфармацыяй на сайтах МЗС. Дата ўступлення пагаднення ў сілу будзе абвешчана дадаткова.