BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На “Аўгустоўскім канале” пад Гародняй пабудуюць гатэль з полем для гольфа

18 лістапада адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» зарэгістравала ў якасці рэзідэнта спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» таварыства «ЛагаБел» з інвестыцыйным праектам па стварэнні шматфункцыянальнага гатэльнага комплексу.

Фота: turby.by

“ЛагаБел” плануе пабудаваць на тэрыторыі парка двухпавярховую гасцініцу на 30 нумароў, рэстаран на 50 пасадачных месцаў, а таксама палі для гульні ў гольф і іншых аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры. Будаўніцтва запланавана ў раёне Дамброўка-Чарток.

Нагадам, парк “Аўгустоўскі канал” створаны ў Гарадзенскай вобласці ў 2011 годзе для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сферы турызму і рэкрэацыі. Там дзейнічае спецыяльны прававы рэжым, які ўключае падатковыя, мытныя і іншыя прэферэнцыі.