Чарга з аўтамабіляў на беларуска-польскай мяжы за апошнія суткі стала яшчэ большай.

Так, сёння па стане на 6 гадзін раніцы па беларускім часе на пераходзе «Берасце» стаялі 1785 легкавых аўтамабіляў і 75 аўтобусаў, якія накіроўваліся ў Польшчу, паведамляе Памежны камітэт.
Учора ў такі самы час было 1530 легкавікоў і 50 аўтобусаў. Тады паведамлялася, што па справаздачах у чаце тых, хто перасякаў мяжу, ад рэгістрацыі ў чарзе да ўезду ў Польшчу можа прайсці і каля 11, і каля 54-ох гадзін.
Кіроўцы легкавікоў казалі пра поўнае спыненне руху і скардзіліся на адсутнасць інфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя